Пра што гаворыць Біблія аддзяленне царквы ад дзяржавы – Усе біблейскія вершы пра аддзяленне царквы ад дзяржавы

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае аддзяленне царквы ад дзяржавы

МАРКА 12 : 17
17 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а тое, што Божае, — Богу». І зьдзіўляліся з Яго.

МАЦЬВЕЯ 22 : 21
21 Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а тое, што Божае, — Богу».

РЫМЛЯНАЎ 13 : 1 – 7
1 Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.
2 Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
3 Бо начальнікі страшныя не для тых, якія робяць добрае, але [для тых, якія робяць] кепскае. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе.
4 Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
5 Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.
6 Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7 Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.

ДЗЕІ 5 : 29
29 І, адказваючы, Пётар і апосталы сказалі: «Больш трэба слухацца Бога, чым людзей.

ЯНА 18 : 36
36 Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».

1 ЯНА 5 : 19
19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.

МАЦЬВЕЯ 5 : 43 – 48
43 Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”.
44 А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.
46 Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?
47 І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?
48 Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.

МАЦЬВЕЯ 6 : 1 – 34
1 Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.
2 Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.
3 У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
4 каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
5 І калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, бо яны любяць у сынагогах і на вуглах вуліцаў, спыніўшыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.
6 Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
7 А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
8 Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.
9 Маліцеся ж вось гэтак: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё;
10 прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.
11 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
12 І адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым;
13 і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
14 Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.
15 А калі ня будзеце адпускаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.
16 А калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць абліччы свае, каб, посьцячыся, паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.
17 А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,
18 каб ня перад людзьмі паказацца посьцячым, але перад Айцом тваім, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
19 Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;
20 але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.
21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
22 Сьветач цела ёсьць вока. Калі вока тваё чыстае, усё цела тваё будзе сьветлае.
23 Калі ж вока тваё злое, усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?
24 Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
25 Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
26 Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
27 Хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
28 І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.
29 А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
30 Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?
31 Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
34 Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *