Пра што гаворыць Біблія павага да пажылых людзей – Усе біблейскія вершы пра павага да пажылых людзей

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае павага да пажылых людзей

ЛЯВІТ 19 : 32
32 Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.

1 ПЯТРА 5 : 5
5 Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

ЭФЭСЦАЎ 6 : 2
2 «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

1 ЦІМАФЕЯ 5 : 8
8 А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

ЭФЭСЦАЎ 6 : 1 – 4
1 Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.
2 «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:
3 «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 18
18 Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.

РЫМЛЯНАЎ 12 : 16
16 Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *