Пра што гаворыць Біблія пакаранне за крадзеж – Усе біблейскія вершы пра пакаранне за крадзеж

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае пакаранне за крадзеж

ЛЯВІТ 6 : 1 – 5
1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2 «Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што было адабрана яшчэ якім чынам [у бліжняга],
3 або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,
4 вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,
5 або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.

ВЫХАД 22 : 1
1 Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня.

ВЫХАД 21 : 16
16 I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.

ВЫХАД 21 : 24
24 вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *