Пра што гаворыць Біблія Мірныя ахвяраванні – Усе біблейскія вершы пра Мірныя ахвяраванні

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Мірныя ахвяраванні

ВЫХАД 20 : 24
24 Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечак тваіх, і валоў тваіх. На кожнае месца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.

ВЫХАД 24 : 5
5 I паслаў юнакоў з сыноў Ізраіля, і яны ўзьнесьлі цэласпаленьні і ахвяравалі валоў як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.

ЛЯВІТ 3 : 6
6 Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.

ЛЯВІТ 7 : 11
11 Вось закон адносна ахвяры мірнай, якую складаюць ГОСПАДУ.

ЛЯВІТ 19 : 5
5 Калі будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру мірную, складайце так, каб была яна Яму прыемнай.

ЛІКІ 7 : 17
17 і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.

ЕГОШУА 8 : 31
31 як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, сынам Ізраіля, і што запісана ў кнізе Закону Майсея, ахвярнік з цэлых камянёў, ня чэсаных жалезам. На ім складзена было цэласпаленьне ГОСПАДУ, і склалі ахвяры мірныя.

2 САМУЭЛЯ 6 : 17
17 І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *