Пра што гаворыць Біблія Матыў – Усе біблейскія вершы пра Матыў

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Матыў

ПСАЛЬМЫ 106 : 8
8 Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.

ЭЗЭКІЭЛЬ 36 : 22
22 Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ня дзеля вас Я раблю гэта, доме Ізраіля, але дзеля імя Майго сьвятога, якое вы зьняважылі сярод народаў, да якіх вы прыйшлі.

ЭЗЭКІЭЛЬ 36 : 32
32 Не дзеля вас Я раблю [гэта], кажа Госпад ГОСПАД, няхай [гэта] будзе вам вядома. Засаромцеся і пачырванейце з прычыны шляхоў вашых, доме Ізраіля.

МАЦЬВЕЯ 6 : 18
18 каб ня перад людзьмі паказацца посьцячым, але перад Айцом тваім, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

БЫЦЬЦЁ 4 : 7
7 Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе памкненьне ягонае, але ты павінен панаваць над ім».

1 ЯНА 3 : 12
12 Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.

ЛІКІ 32 : 33
33 І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады зямлі навокал.

ЕГОШУА 22 : 34
34 А сыны Рубэна і сыны Гада клікалі над ахвярнікам: «Гэта сьведка між намі, што ГОСПАД ёсьць Бог».

2 САМУЭЛЯ 10 : 3
3 І сказалі князі сыноў Амона Хануну, гаспадару свайму: «Ці Давід так шануе бацьку твайго ў вачах тваіх, што ён прыслаў да цябе суцяшальнікаў? Ці ня дзеля таго, каб высачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»

1 ЛЕТАПІСАЎ 19 : 4
4 І ўзяў Ханун слугаў Давіда, і пагаліў іх, і абрэзаў адзеньне іхняе напалову, да азадкаў, і адпусьціў іх.

2 ВАЛАДАРОЎ 5 : 7
7 І сталася, калі валадар Ізраіля прачытаў ліст гэты, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб забіваць і вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я аздаравіў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»

ЁЎ 1 : 11
11 Але выцягні крыху руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ён мае, зьневажвючы, будзе зьне­важаць Цябе ў твар».

ЁЎ 2 : 5
5 Выцягні толькі руку Тваю і дакраніся да костак ягоных і цела ягонага, і, зьневажаючы, будзе ён зьневажаць Цябе ў твар».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *