Пра што гаворыць Біблія Раствор – Усе біблейскія вершы пра Раствор

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Раствор

ЛІКІ 11 : 8
8 Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе і варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.

ВЫХАД 1 : 14
14 і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.

БЫЦЬЦЁ 11 : 3
3 І сказалі яны адзін аднаму: «Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём». І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.

ЛЯВІТ 14 : 42
42 І возьмуць іншыя камяні, і пакладуць на месца папярэдніх камянёў, і возьмуць іншую заправу, і атынкуюць дом.

ЛЯВІТ 14 : 45
45 І дом гэты зруйнуюць, а камяні, і дрэва, і ўвесь тынк дому таго выкінуць за горад у месца нячыстае.

ЭЗЭКІЭЛЬ 13 : 15
15 Я выльлю лютасьць Маю на мур і на тых, якія яго тынкуюць, і скажу вам: “Дзе мур і дзе тыя, якія яго тынкуюць?

ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 28
28 А прарокі ейныя пакрываюць усё тынкам, бачаць відзежы марныя і прадказваюць фальшыва, кажуць: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”, а ГОСПАД не прамаўляў.

НАВУМ 3 : 14
14 Вады [на час] аблогі начэрпай сабе; умацуй замкі твае; ідзі ў балота, таўчы гліну, рабі печы цагельныя.

ІСАЯ 41 : 25
25 Я пабудзіў [мужа] з поўначы, і ён прыйшоў з усходу сонца, і ён будзе клікаць імя Маё і будзе таптаць магнатаў як балота, як ганчар месіць гліну.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *