Пра што гаворыць Біблія любі бліжняга твайго – Усе біблейскія вершы пра любі бліжняга твайго

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае любі бліжняга твайго

1 ЯНА 4 : 20 – 21
20 Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?
21 І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

МАЦЬВЕЯ 22 : 36 – 40
36 «Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў Законе?»
37 А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
38 Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.
39 Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
40 На гэтых двух прыказаньнях трымаецца ўвесь Закон і Прарокі».

ЛЯВІТ 19 : 18
18 Ня помсьці і не насі крыўду на сыноў народу твайго. Любі бліжняга твайго як самога сябе. Я — ГОСПАД!

1 ЯНА 4 : 11
11 Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 1 – 3
1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.
2 І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.

МАРКА 12 : 31
31 І другое, падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Іншага прыказаньня, большага за гэтыя, няма».

АДКРЫЦЬЦЁ 12 : 11
11 І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

МАЦЬВЕЯ 22 : 39
39 Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

1 ЯНА 4 : 18
18 Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

1 ЯНА 3 : 18
18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

ЯНА 15 : 13
13 Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.

МАЦЬВЕЯ 5 : 1 – 48
1 Убачыўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару, і, калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя.
2 І Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх, кажучы:
3 «Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
4 Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.
5 Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.
6 Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць праведнасьці, бо яны будуць насычаныя.
7 Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.
8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
9 Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.
10 Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
11 Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.
12 Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.
13 Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.
15 Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.
16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
17 Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.
18 Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
19 Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.
20 Бо кажу вам: калі праведнасьць вашая не перавысіць [праведнасьці] кніжнікаў і фарысэяў, вы ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
21 Вы чулі, што сказана старадаўнім: “Не забівай, а хто заб’е, падлягае суду”.
22 А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Нікчэмны”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.
23 Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
24 пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.
25 Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачу, і ня быў ты кінуты ў вязьніцу.
26 Сапраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.
27 Вы чулі, што сказана старадаўнім: “Не чужалож”.
28 А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жадаючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.
29 Калі ж правае вока тваё згаршае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
30 І калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
31 Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод.
32 А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты, той робіць яе чужаложніцай, і хто жэніцца з разьведзенай, той чужаложыць.
33 Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўнім: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.
34 А Я кажу вам: не прысягай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы;
35 ані зямлёю, бо яна — падножжа ног Ягоных, ані Ерусалімам, бо ён — горад вялікага Валадара;
36 ані галавою сваёю не прысягай, бо ня можаш аніводнага воласу зрабіць белым ці чорным.
37 Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.
38 Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”.
39 А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,
40 і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты;
41 і хто прымусіць цябе ісьці з ім адну мілю, ідзі з ім дзьве.
42 Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
43 Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”.
44 А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.
46 Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?
47 І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?
48 Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.

1 ЯНА 4 : 19
19 Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

ЛУКІ 10 : 25 – 37
25 І вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
26 Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?»
27 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».
28 [Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць»
29 Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?»
30 На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
31 Здарылася, што нейкі сьвятар зыходзіў гэтай дарогаю і, убачыўшы яго, прамінуў яго.
32 Таксама і лявіт, апынуўшыся на тым месцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы, прамінуў яго.
33 А Самаранін нейкі, ідучы, падыйшоў да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся.
34 І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.
35 А на другі дзень, адыходзячы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся пра яго і, калі выдасі што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе”.
36 Хто з гэтых трох, ты думаеш, стаўся бліжнім таму, які натрапіў на разбойнікаў?»
37 Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».

МАЦЬВЕЯ 22 : 37 – 40
37 А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
38 Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.
39 Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
40 На гэтых двух прыказаньнях трымаецца ўвесь Закон і Прарокі».

РЫМЛЯНАЎ 1 : 1 – 32
1 Павал, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, аддзелены дзеля Эвангельля Божага,
2 якое [Бог] раней абяцаў праз прарокаў Сваіх у сьвятых Пісаньнях,
3 пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда,
4 і аб’явіўся як Сын Божы ў моцы паводле духа сьвятасьці праз уваскрасеньне з мёртвых, пра Ісуса Хрыста, Госпада нашага,
5 праз Якога мы атрымалі ласку і апостальства на паслухмянасьць веры ў-ва ўсіх народах, дзеля імя Ягонага,
6 сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, —
7 усім, якія ёсьць у Рыме, улюбёным Бога, пакліканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
8 Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера ваша абвяшчаецца ў-ва ўсім сьвеце.
9 Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,
10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас.
11 Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,
12 гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднаго, вашаю і маёю.
13 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што я часта пастанаўляў прыйсьці да вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народах, і забаронена мне было аж дагэтуль.
14 Я вінаваты і Грэкам, і барбарам, і мудрым, і бяздумным.
15 Дык што да мяне, я гатовы дабравесьціць і вам, якія ў Рыме.
16 Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.
17 Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
18 Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.
19 Бо, што магчыма ведаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім.
20 Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.
21 Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.
22 Цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі
23 і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.
24 Дзеля гэтага і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іхніх нячыстасьці зьневажаць целы свае між сабою.
25 Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог у ганебныя жарсьці, бо жанчыны іхнія замянілі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя.
27 Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.
28 I, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць,
29 напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
30 абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
31 няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя.
32 Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *