Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Кір’ят-Ярым
ЕГОШУА 9 : 27
27 У той дзень паставіў іх Егошуа, каб яны секлі дровы і насілі ваду для грамады і для ахвярніка ГОСПАДА аж да цяперашняга часу на месцы, якое [Госпад] выбярэ.
ЕГОШУА 15 : 9
9 З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
ЕГОШУА 15 : 60
60 Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія.
ЕГОШУА 18 : 14
14 І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні.
1 САМУЭЛЯ 6 : 21
21 І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе».
1 САМУЭЛЯ 7 : 2
2 З таго дня, як застаўся Каўчэг ГОСПАДА ў Кірыят-Ярыме, прайшло шмат дзён, дваццаць гадоў. І ўвесь дом Ізраіля галасіў дзеля ГОСПАДА.
1 ЛЕТАПІСАЎ 13 : 6
6 І зыйшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Баалу ў Кірыят-Ярыме, які ў Юдзе, каб прынесьці адтуль Каўчэг Бога, ГОСПАДА, Які сядзіць на херувімах, на якім названае імя [Ягонае].
2 САМУЭЛЯ 6 : 11
11 І заставаўся Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдому з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны.
1 ЛЕТАПІСАЎ 13 : 8
8 А Давід і ўвесь Ізраіль гралі перад Богам з усёй сілы са сьпевамі, на гусьлях, на псалтырах, на бубнах, на цымбалах і на трубах.
2 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 4
4 Каўчэг Божы перанёс Давід з Кірыят-Ярыму на [месца], якое Давід падрыхтаваў для яго, бо ён паставіў для яго намёт у Ерусаліме.
ЭЗРА 2 : 25
25 сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту — семсот сорак тры;
НЭЭМІЯ 7 : 29
29 людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — семсот сорак тры;
ЯРЭМІЯ 26 : 20
20 Быў таксама чалавек, які прарочыў у імя ГОСПАДА, Урыя, сын Шэмаі з Кірыят-Ярыму. Ён прарочыў супраць гораду гэтага і супраць зямлі гэтай [словамі], як усе словы Ярэміі.
Leave a Reply