Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прысуды
БЫЦЬЦЁ 3 : 15
15 І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
БЫЦЬЦЁ 3 : 16
16 А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
БЫЦЬЦЁ 3 : 19
19 У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».
БЫЦЬЦЁ 4 : 15
15 І сказаў яму ГОСПАД: «Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана». І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
БЫЦЬЦЁ 19 : 25
25 і зруйнаваў гарады гэтыя, і ўсю ваколіцу, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі.
ЛЯВІТ 10 : 3
3 І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.
ЛІКІ 12 : 15
15 І выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, і народ не выходзіў [у дарогу], пакуль Мірыям не вярнулася.
ВЫХАД 32 : 35
35 I ўдарыў ГОСПАД народ за тое, што зрабілі цяля, якога зрабіў Аарон.
ЛІКІ 11 : 1
1 І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
ЛІКІ 11 : 34
34 І назвалі імя таго месца Кіброт-Гатава, бо там пахавалі прагавіты народ.
ЛІКІ 14 : 23
23 не пабачаць яны зямлі, якую Я абяцаў бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня ўбачыць яе.
ЛІКІ 14 : 32
32 А трупы вашыя будуць ляжаць у пустыні гэтай.
ЛІКІ 14 : 37
37 тыя, што разносілі ліхія весткі пра зямлю тую, памерлі раптоўна перад абліччам ГОСПАДА.
ЛІКІ 21 : 6
6 І паслаў ГОСПАД на народ палючых зьмеяў, і яны кусалі народ, і памерла шмат народу ў Ізраілі.
ЛІКІ 25 : 5
5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Забіце тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».
ЛІКІ 25 : 9
9 А загінула ад той кары дваццаць чатыры тысячы [чалавек].
ЛІКІ 14 : 39
39 І прамовіў Майсей усе гэтыя словы да ўсіх сыноў Ізраіля, і народ вельмі засмуціўся.
Leave a Reply