Лк 4:31-36 31 І прыйшоў у Капернаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у суботы. 32 І зьдзіўляліся з навукі Ягонай, бо слова Ягонае было моцнае. 33 І быў у сінагозе чалавек, які меў духа нячыстага д’ябла, і ён закрычаў моцным голасам, 34 кажучы: Пакіньце нас! што Табе да нас, Езу з Назарэту? Ты прыйшоў зьнішчыць нас? Я ведаю цябе, хто ты; Святы Божы. 35 Але Ісус забараніў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі з яго. І д’ябал, кінуўшы яго ў сярэдзіну, выйшаў з яго і не пашкодзіў яму. 36 І зьдзівіліся ўсе, і гаварылі між сабою: што гэта за слова? бо з уладаю і моцаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць.
Leave a Reply