Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Спадчына
БЫЦЬЦЁ 38 : 11
11 I сказаў Юда Тамар, нявестцы сваёй: «Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
ЛІКІ 36 : 9
9 і каб спадчына не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчыны сваёй”».
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 25 : 10
10 І будзе названа імя ягонае ў Ізраілі: “Дом разутага”.
РУТ 3 : 8
8 І была палова ночы, і схамянуўся мужчына, і павярнуўся, і вось, жанчына ляжыць ля ног ягоных.
РУТ 4 : 17
17 І назвалі суседкі імя ягонае, кажучы: «Нарадзіўся сын у Наомі». І назвалі імя ягонае Абэд. Ён — бацька Есэя, бацькі Давіда.
БЫЦЬЦЁ 15 : 3
3 І сказаў Абрам: «Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім».
БЫЦЬЦЁ 21 : 11
11 I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага.
БЫЦЬЦЁ 24 : 36
36 I нарадзіла Сара, жонка пана майго, сына пану майму пасьля, у старасьці сваёй, і ён аддаў яму ўсё, што ў яго.
БЫЦЬЦЁ 25 : 6
6 А сынам наложніцаў, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дары, і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
БЫЦЬЦЁ 48 : 22
22 I я даў табе на адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім».
ЛІКІ 27 : 11
11 Калі няма братоў бацькі ягонага, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў сям’і ягонай, і ён возьме спадчыну”. І гэта будзе пастанова для сыноў Ізраіля, прысуд, які загадаў ГОСПАД Майсею».
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 21 : 17
17 Сына зьненавіджанай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыць права першародзтва.
1 ВАЛАДАРОЎ 21 : 3
3 І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».
2 ЛЕТАПІСАЎ 21 : 3
3 І даў ім бацька іхні вялікія дары, срэбра і золата, і каштоўныя рэчы, і гарады ўмацаваныя ў Юдзе. А валадараньне аддаў Егараму, бо ён першародны.
ЁЎ 42 : 15
15 І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 2
2 Разумны слуга будзе панаваць над шалапутным сынам і між братоў будзе дзяліць спадчыну.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 21
21 Спадчына, на пачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная.
ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 19
19 І хто ведае, ці мудрым ён будзе, ці неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] ўсёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў і якія мудрасьцю зьбіраў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць.
ЯРЭМІЯ 32 : 8
8 І прыйшоў да мяне Ханамээль, сын дзядзькі майго, паводле слова ГОСПАДА на панадворак вартоўні, і сказаў мне: “Купі, прашу, поле маё, якое ў Анатоце ў зямлі Бэн’яміна, бо ты маеш права спадчыны і выкупу. Купі [яго] сабе!” І я зразумеў, што гэта [было] слова ГОСПАДА.
ЭЗЭКІЭЛЬ 46 : 18
18 І ня возьме князь са спадчыны народу, забіраючы ў іх уласнасьць іхнюю. З уласнасьці сваёй ён дасьць спадчыну сынам сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў пазбаўлены ўласнасьці сваёй”».
ЛУКІ 15 : 12
12 І сказаў малодшы з іх бацьку: “Бацька, дай мне належную частку маёмасьці”. І падзяліў ім маёмасьць.
ЛУКІ 15 : 31
31 Ён жа сказаў яму: “Дзіця! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё.
ГАЛЯТАЎ 3 : 15
15 Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].
Leave a Reply