Пра што гаворыць Біблія Іканаборства – Усе біблейскія вершы пра Іканаборства

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Іканаборства

ВЫХАД 23 : 24
24 не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.

ВЫХАД 34 : 13
13 Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце,

ЛІКІ 33 : 52
52 дык выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, і паламіце ўсе выявы іхнія, і разьбіце ўсіх ідалаў іхніх, і ўсе ўзгоркі спусташыце.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 7 : 5
5 Але так маеце зрабіць з імі: ахвярнікі іхнія разбурыце, слупы іхнія скрышыце, астартаў іхніх пасячыце, а статуі спаліце агнём.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 7 : 26
26 Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 4
4 Не рабіце так ГОСПАДУ, Богу вашаму,

СУДЗЬДЗЯЎ 2 : 2
2 Не заключайце запавет з жыхарамі зямлі гэтай, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі?

ЯРЭМІЯ 50 : 2
2 «Паведаміце сярод народаў і абвяшчайце, узьніміце сьцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Здабыты Бабілон! Асаромлены Бэль! Зламаны Мэрадах! Асаромлены балваны іхнія, паразьбіваныя ідалы іхнія!”

БЫЦЬЦЁ 35 : 4
4 I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.

ВЫХАД 32 : 20
20 I ўзяў ён цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на попел, і рассыпаў на абліччы вады, і даў яго піць сынам Ізраіля.

СУДЗЬДЗЯЎ 6 : 32
32 З таго дня Гідэона назвалі Еруббаал, кажучы: «Няхай Баал змагаецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны».

2 САМУЭЛЯ 5 : 21
21 І пакінулі яны там ідалаў сваіх, і захапілі іх Давід і людзі ягоныя.

1 ЛЕТАПІСАЎ 14 : 12
12 І пакінулі там Філістынцы багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалілі [іх] у агні.

2 ВАЛАДАРОЎ 10 : 28
28 І зьнішчыў Егу Баала ў Ізраілі.

2 ВАЛАДАРОЎ 11 : 18
18 І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балваноў ягоных разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар [Егаяда] паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.

2 ВАЛАДАРОЎ 18 : 6
6 І ён прыляпіўся да ГОСПАДА, і не адступаўся ад Яго, і захоўваў прыказаньні Ягоныя, якія загадаў ГОСПАД Майсею.

2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 20
20 І пазабіваў ён усіх сьвятароў узгоркаў, якія там [былі] пры ахвярніках, і спаліў на іх косткі чалавечыя, і вярнуўся ў Ерусалім.

2 ЛЕТАПІСАЎ 14 : 5
5 І прыбраў ён у-ва ўсіх гарадах Юды ўзгоркі і выявы сонца. І было ў супакоі валадарства перад абліччам ягоным.

2 ЛЕТАПІСАЎ 15 : 16
16 І нават Мааху, маці Асы, валадар пазбавіў годнасьці валадарскай за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І пасек Аса ідала, і патоўк, і спаліў каля ручая Кедрон.

2 ЛЕТАПІСАЎ 17 : 6
6 І ўзьнялося сэрца ягонае на шляхах ГОСПАДА; і ён таксама прыбраў узгоркі і Астартаў у Юдзе.

2 ЛЕТАПІСАЎ 19 : 3
3 Аднак і рэч добрая знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў Астартаў у зямлі гэтай і падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *