Пра што гаворыць Біблія Пакорлівасць – Усе біблейскія вершы пра Пакорлівасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Пакорлівасць

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 9 : 7
7 Памятай і не забывайся, як гнявіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, у пустыні. З таго дня, як выйшаў ты з Эгіпту і аж пакуль прыйшлі ў гэтае месца, вы працівіліся ГОСПАДУ.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 : 15
15 Памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой. Дзеля гэтага я загадваю табе гэта слова сёньня.

ЁЎ 5 : 11
11 Ён падымае прыніжаных высока, і тых, што смуткуюць, суцяшае збаўленьнем.

ЁЎ 22 : 29
29 Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены.

ЁЎ 25 : 6
6 Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».

ПСАЛЬМЫ 9 : 12
12 Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!

ПСАЛЬМЫ 10 : 17
17 Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,

ПСАЛЬМЫ 22 : 6
6 Да Цябе крычалі яны і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся і не былі асаромленыя.

ПСАЛЬМЫ 22 : 26
26 Пра Цябе хвала мая ў царкве вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, якія баяцца Цябе.

ПСАЛЬМЫ 25 : 9
9 Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.

ПСАЛЬМЫ 37 : 11
11 А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою.

ПСАЛЬМЫ 69 : 32
32 І будзе гэта больш даспадобы ГОСПАДУ, чым вол, бык з рагамі і капытамі.

ПСАЛЬМЫ 86 : 1
1 Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.

ПСАЛЬМЫ 131 : 2
2 але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

ПСАЛЬМЫ 138 : 6
6 Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.

ПСАЛЬМЫ 147 : 6
6 ГОСПАД дапамагае ўцісканым, бязбожнікаў да зямлі паніжае.

ПСАЛЬМЫ 149 : 4
4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 34
34 Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 8
8 Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 2
2 Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 15
15 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 33
33 Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 12
12 Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 19
19 Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 4
4 [Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 7
7 бо лепш, калі скажуць табе: «Узьніміся вышэй», чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 2
2 Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *