Пра што гаворыць Біблія зайздрасць – Усе біблейскія вершы пра зайздрасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае зайздрасць

ВЫХАД 34 : 14
14 бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён — Бог зайздросны.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 30
30 Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 17
17 Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ,

ГАЛЯТАЎ 5 : 19 – 21
19 А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,
20 ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

1 ПЯТРА 2 : 1
1 Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,

ГАЛЯТАЎ 5 : 26
26 Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 1
1 Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,

ЯКУБА 3 : 16
16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 4
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,

ЦІТА 3 : 3
3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.

МАРКА 7 : 20 – 23
20 І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, яно апаганьвае яго,
21 бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, чужалоства, распуснасьць, забойствы,
22 крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота.
23 Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека».

1 ЦІМАФЕЯ 6 : 4
4 той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *