Пра што гаворыць Біблія рабіць тое, што правільна – Усе біблейскія вершы пра рабіць тое, што правільна

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае рабіць тое, што правільна

ЭЗЭКІЭЛЬ 3 : 16 – 21
16 І сталася, калі мінула сем дзён, было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:
17 «Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
18 Калі Я скажу бязбожніку: “Ты сьмерцю памрэш”, а ты яго не перасьцеражэш і ня будзеш казаць [яму], каб адвесьці бязбожніка ад бязбожнага шляху ягонага, каб ён жыў, бязбожнік той памрэ за беззаконьні свае, але Я буду шукаць на руках тваіх кроў ягоную.
19 А калі ты перасьцеражэш бязбожніка, але ён не адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і ад шляху бязбожнага свайго, ён памрэ за беззаконьні свае, а ты збавіш душу тваю.
20 Калі праведнік адступіць ад праведнасьці сваёй і ўчыніць грэх, Я дам спатыкненьне перад абліччам ягоным, і ён памрэ, бо ты не перасьцярог яго. За грэх свой ён памрэ, і праведнасьць, якую ён рабіў, ня будзе ўзгадана, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.
21 А калі ты перасьцеражэш праведніка, каб праведнік не грашыў, і калі ён не саграшыць, ён будзе жыць, бо прыняў перасьцярогу, а ты збавіш душу тваю».

ЯКУБА 1 : 19
19 Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

ЭФЭСЦАЎ 5 : 1
1 Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,

1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

ЯКУБА 4 : 6
6 Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *