Пра што гаворыць Біблія дысцыплінаванасць – Усе біблейскія вершы пра дысцыплінаванасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дысцыплінаванасць

ГЕБРАЯЎ 12 : 11
11 Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 1
1 Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

ГЕБРАЯЎ 12 : 5 – 6
5 і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
6 Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 24
24 Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 13
13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 27
27 але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца нявартым.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 23
23 Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 15
15 Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

ГЕБРАЯЎ 13 : 17
17 Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 17
17 Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 15
15 Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 13
13 Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 1
1 Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

ЭФЭСЦАЎ 6 : 4
4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

ГЕБРАЯЎ 12 : 5 – 11
5 і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
6 Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».
7 Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?
8 А калі вы без пакараньня, удзельнікамі якога сталіся ўсе, дык вы — байструкі, а не сыны.
9 Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?
10 Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.
11 Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

ЦІТА 1 : 8
8 але гасьцінны, дабралюбны, цьвярозы, праведны, багабойны, паўстрымлівы,

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 11 – 12
11 Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,
12 бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *