Пра што гаворыць Біблія сельская гаспадарка – Усе біблейскія вершы пра сельская гаспадарка

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае сельская гаспадарка

МАЦЬВЕЯ 13 : 1 – 10
1 У той самы дзень, выйшаўшы з дому, Ісус сеў каля мора.
2 І сабраліся да Яго шматлікія натоўпы, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.
3 І гаварыў ім шмат у прыповесьцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць.
4 І калі сеяў, адны [зярняты] ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх.
5 Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая,
6 а калі ўзыйшло сонца, зьвялі і, як ня мелі кораня, высахлі.
7 Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.
8 А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзясят, а адно — трыццаць.
9 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
10 І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Дзеля чаго гаворыш ім у прыповесьцях?»

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 6 – 9
6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але расьціў Бог.
7 Так што ані той, які садзіў, ані той, які паліваў, ня ёсьць некім, але Той, Які дае расьці, — Бог.
8 А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.
9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.

БЫЦЬЦЁ 1 : 12
12 І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.

ОСІЯ 10 : 12
12 Сейце для сябе ў праведнасьці, жніце ў міласэрнасьці, заорвайце для сябе дзірван, бо час шукаць ГОСПАДА, аж пакуль Ён прыйдзе і вылье дажджом праведнасьць на вас.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *