Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае узрост адказнасці
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 1 : 39
39 Дзеці вашыя, пра якіх вы гаварылі, што павядуць іх у палон, і сыны вашыя, якія сёньня не разумеюць, што добрае, а што ліхое, яны ўвойдуць туды; ім Я дам зямлю гэтую, і яны завалодаюць ёю.
ЯКУБА 4 : 17
17 Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму.
МАЦЬВЕЯ 19 : 14
14 А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».
ІСАЯ 7 : 16
16 Бо перш, чым хлопец навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро, будзе пакінутая зямля, якая перад абліччам двух валадароў, якіх ты баішся.
МАЦЬВЕЯ 18 : 3
3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня станецеся, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 11
11 Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.
2 САМУЭЛЯ 12 : 23
23 А цяпер [дзіця] памерла.Навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».
РЫМЛЯНАЎ 3 : 23
23 бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божае,
ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 20
20 Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.
ПСАЛЬМЫ 58 : 3
3 Але ж у сэрцы вы ўчынілі беззаконьне, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважылі.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 14
14 Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
РЫМЛЯНАЎ 14 : 12
12 Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.
ЛІКІ 14 : 28 – 30
28 Скажы ім: “Як жывы Я, кажа ГОСПАД. Як вы гаварылі, гэтак Я зраблю вам!
29 У гэтай пустыні пападаюць трупы вашыя! Усе палічаныя, якія наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, паводле падліку.
30 Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.
ЛУКІ 2 : 42 – 46
42 І калі Ён меў дванаццаць гадоў, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята.
43 І калі скончыліся тыя дні і яны варочаліся, застаўся Хлопец Ісус у Ерусаліме, і не заўважылі гэтага Язэп і маці Ягоная,
44 але думалі, што Ён ідзе з іншымі падарожнікамі. Прайшоўшы дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі.
45 І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
46 І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх.
Leave a Reply