Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае змест
ГЕБРАЯЎ 13 : 5
5 Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
РЫМЛЯНАЎ 6 : 23
23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
БЫЦЬЦЁ 33 : 11
11 Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.
ОСІЯ 4 : 7
7 Чым больш яны памножыліся, тым больш грашылі супраць Мяне. [Дзеля гэтага] славу іхнюю Я замяню ў ганьбу.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 10
10 Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 25
25 Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.
2 ЦІМАФЕЯ 2 : 19
19 Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».
Leave a Reply