Пра што гаворыць Біблія Зачацце, цудадзейны – Усе біблейскія вершы пра Зачацце, цудадзейны

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Зачацце, цудадзейны

БЫЦЬЦЁ 21 : 2
2 I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.

БЫЦЬЦЁ 25 : 21
21 I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.

БЫЦЬЦЁ 30 : 22
22 I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,

1 САМУЭЛЯ 1 : 20
20 Ганна зачала па нейкім часе, і нарадзіла сына, і дала яму імя Самуэль, таму што ад ГОСПАДА выпрасіла яго.

ЛУКІ 1 : 25
25 «Гэтак учыніў мне Госпад у дні, калі глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі».

ЛУКІ 1 : 37
37 Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».

ЛУКІ 1 : 58
58 І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.

МАЦЬВЕЯ 1 : 18
18 Нараджэньне Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маці Яго Марыі з Язэпам, раней, чым яны зыйшліся, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.

МАЦЬВЕЯ 1 : 20
20 Але, калі ён падумаў гэтае, вось, анёл Госпада зьявіўся яму ў-ва сьне і сказаў: «Язэп, сыне Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо Тое, што нарадзілася ў ёй, ёсьць ад Духа Сьвятога.

ЛУКІ 1 : 35
35 І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *