Пра што гаворыць Біблія Хабарніцтва – Усе біблейскія вершы пра Хабарніцтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Хабарніцтва

ВЫХАД 23 : 8
8 Дароў не бяры, бо дар засьляпляе відушчых і перакручвае словы праведных.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 19
19 Не крыві суду. Не глядзі на аблічча і не бяры падарункі, бо падарунак засьляпляе вочы мудрым і перакручвае словы праведных.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 27 : 25
25 “Пракляты той, хто бярэ хабар, каб забіць душу і [пра­ліць] кроў нявінную”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.

1 САМУЭЛЯ 8 : 1
1 Калі Самуэль пастарэў, ён паставіў судзьдзямі Ізраіля сыноў сваіх.

1 САМУЭЛЯ 8 : 3
3 І не хадзілі сыны ягоныя шляхамі ягонымі, але паддаліся хцівасьці, і бралі хабары, і фальшавалі суд.

ЁЎ 15 : 34
34 Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў.

ПСАЛЬМЫ 26 : 10
10 у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 27
27 Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 8
8 Хабар — каштоўны камень у вачах гаспадара яго, куды толькі зьвернецца ён, будзе мець посьпех.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 23
23 Бязбожнік бярэ хабар з-за пазухі, каб скрывіць сьцежкі правасудзьдзя.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 16
16 Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 14
14 Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне [спыняе] вялікую ярасьць.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 14
14 Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 21
21 Нядобра зважаць на аблічча, бо дзеля кавалку хлеба чалавек робіць беззаконьне.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 4
4 Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.

ЭКЛЕЗІЯСТ 7 : 7
7 Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.

ІСАЯ 1 : 23
23 Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагада­юць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.

ІСАЯ 5 : 23
23 якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго.

ІСАЯ 33 : 16
16 той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.

ЭЗЭКІЭЛЬ 13 : 19
19 Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.

ЭЗЭКІЭЛЬ 22 : 13
13 Вось, Я ўдару ў далоні Мае з прычыны набыткаў, якія ты зьбіраеш, і з прычыны крыві, якая [праліваецца] пасярод цябе.

АМОС 2 : 6
6 Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Ізраіля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны продалі за срэбра праведніка, і ўбогага — за [пару] сандалаў.

АМОС 5 : 12
12 Бо Я ведаю шматлікія правіны вашыя і цяжкія грахі вашыя; вы прыгнятаеце праведніка, берацё хабары і [справу] ўбогіх у браме выкрыўляеце.

МІХЕЙ 7 : 3
3 Да зла [скіраваныя] абе­дзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.

СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 5
5 І прыйшлі да яе валадары Філістынцаў, і сказалі: «Ашукай яго і даведайся, адкуль сіла ягоная вялікая і як нам перамагчы яго, і зьвязаць яго, і ўпакорыць яго. Калі гэта зробіш, дамо табе за гэта тысячу і сто срэбнікаў кожны».

1 САМУЭЛЯ 8 : 3
3 І не хадзілі сыны ягоныя шляхамі ягонымі, але паддаліся хцівасьці, і бралі хабары, і фальшавалі суд.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *