Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае адмова ад шкодных звычак
ЭФЭСЦАЎ 4 : 22 – 24
22 каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,
23 а абнавіцца духам розуму вашага
24 і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 1 – 2
1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 13
13 Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
ЯКУБА 5 : 16
16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
ЯКУБА 1 : 12
12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
1 ЯНА 2 : 15 – 17
15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.
17 І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.
ГАЛЯТАЎ 6 : 9
9 А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 2
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
ПСАЛЬМЫ 1 : 2
2 бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 1 – 23
1 Дык што скажам? Ці будзем заставацца ў граху, каб памножылася ласка? Няхай ня станецца!
2 Мы, якія памерлі для грэху, як яшчэ будзем жыць у ім?
3 Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Ягоную ахрысьціліся?
4 Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.
5 Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,
6 ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;
7 бо хто памёр, той апраўданы ад грэху.
8 А калі мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім,
9 ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, больш не памірае, сьмерць больш над Ім не пануе.
10 Бо, што Ён памёр, памёр раз дзеля грэху, а што жыве, жыве дзеля Бога.
11 Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
12 Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных.
13 І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.
14 Бо грэх ня будзе панаваць над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
15 Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!
16 Ці вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяцё сябе на службу, каб [быць яму] паслухмянымі, таго вы і слугі, каго слухаецеся: ці грэху — на сьмерць, ці паслухмянасьці — на праведнасьць.
17 Ласка Божая, што вы [раней] былі слугамі грэху, але сэрцам сталі паслухмянымі [гэтаму] кшталту вучэньня, якое дадзена вам.
18 Вызваліўшыся ж ад грэху, вы сталіся слугамі праведнасьці.
19 Па-чалавечаму гавару дзеля нядужасьці цела вашага. Бо, як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці і беззаконьню на беззаконьне, гэтак цяпер аддайце члены вашыя на службу праведнасьці на сьвятасьць.
20 Бо калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праведнасьці.
21 Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.
22 А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 16
16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
ЯКУБА 1 : 22 – 25
22 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.
23 Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку;
24 бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён.
25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
ЕГОШУА 1 : 8
8 Няхай не адыйдзе гэтая кніга Закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб старанна выканаць усё, што напісана ў ёй. Тады будуць шчасьлівыя шляхі твае і будзеш мець посьпех.
ЭФЭСЦАЎ 4 : 27
27 і не давайце месца д’яблу.
1 ПЯТРА 5 : 7
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.
2 ПЯТРА 1 : 2
2 ласка вам і супакой няхай памножацца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
Leave a Reply