Пра што гаворыць Біблія Ткацтва – Усе біблейскія вершы пра Ткацтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ткацтва

ІСАЯ 19 : 9
9 І асаромяцца тыя, якія працуюць пры чэсаным лёне, і ткачы палотнаў зьбялеюць.

ІСАЯ 38 : 12
12 Жытло маё разабрана і перанесена [далёка] ад мяне, як намёт пастухоў. Я зьвіваю, як ткач, жыцьцё маё; як нітку ад асновы Ён адрывае мяне, з дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё.

ВЫХАД 35 : 35
35 І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].

2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 7
7 І разваліў ён дамы распусьнікаў, якія былі пры Доме ГОСПАДА, дзе жанчыны ткалі адзеньне для Астарты.

ВЫХАД 28 : 32
32 I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкай работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася.

ВЫХАД 39 : 22
22 I зрабіў [Бэцалеэль] верхнюю шату да эфоду, тканую ўсю з блакіту,

ВЫХАД 39 : 27
27 I зрабілі хітоны з вісону, тканае работы, для Аарона і сыноў ягоных,

ЁЎ 7 : 6
6 Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі.

СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 14
14 І яна прыбіла [косы ягоныя] да калоды, і крыкнула яму: «Філістынцы над табою, Самсон!» І ён устаў зо сну, і вырваў цьвікі разам з тканінаю.

2 САМУЭЛЯ 21 : 19
19 І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яарэ-Арэгіма з Бэт­леему, забіў Галіята з Гату, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.

1 ЛЕТАПІСАЎ 11 : 23
23 І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *