Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Зрок
ЛІКІ 12 : 6
6 І Ён сказаў [ім]: «Слухайце словы Мае. Калі будзе ў вас прарок ГОСПАДА, Я аб’яўлюся яму ў відзежы, і ў снах буду прамаўляць да яго.
1 САМУЭЛЯ 3 : 1
1 Юнак Самуэль служыў ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія. І слова ГОСПАДА было рэдкім у тыя дні, і відзежаў не было.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 5
5 І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.
ПСАЛЬМЫ 89 : 19
19 Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 18
18 Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.
ЯРЭМІЯ 14 : 14
14 І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.
ЯРЭМІЯ 23 : 16
16 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Ня слухайце словаў прарокаў, якія прарочаць вам. Яны зводзяць вас; прамаўляюць прыдумкі сэрца свайго, а ня [слова] з вуснаў ГОСПАДА.
ДАНІІЛ 1 : 17
17 І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія відзежы і сны.
ОСІЯ 12 : 10
10 І Я прамаўляў да прарокаў, і Я памнажаў відзежы, і праз прарокаў даваў прыповесьці.
ЁЭЛЬ 2 : 28
28 І станецца пасьля гэтага, Я выльлю Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, юнакі вашыя будуць бачыць відзежы.
АБАДЫЯ 1 : 1
1 Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: «Устаньце, і станьма на вайну супраць яго!»
АБАКУМ 2 : 2
2 І адказаў мне ГОСПАД, і сказаў: «Запішы відзеж і патлумач на табліцах, каб чытач лёгка мог [зразумець] гэта.
ДЗЕІ 2 : 17
17 “І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
БЫЦЬЦЁ 15 : 17
17 І сталася, калі зайшло сонца і была цемра, вось, дым, нібы з печы, і полымя агню прайшлі між расьцятымі жывёламі.
БЫЦЬЦЁ 28 : 12
12 I сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
БЫЦЬЦЁ 46 : 2
2 I сказаў Бог Ізраілю ў відзежы начным, і сказаў: «Якубе! Якубе!» А ён сказаў: «Вось я».
ЕГОШУА 5 : 15
15 Князь войска ГОСПАДА сказаў Егошуа: «Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — сьвятое». І Егошуа зрабіў так.
ВЫХАД 3 : 2
2 I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.
ВЫХАД 24 : 11
11 I на выбраных сыноў Ізраіля Ён ня выцягнуў рукі Сваёй. I яны бачылі Бога, і елі, і пілі.
ВЫХАД 33 : 23
23 I калі Я прыбяру далонь Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, але аблічча Маё ня будзе відаць».
Leave a Reply