Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае падарожжа
ПСАЛЬМЫ 91 : 11
11 Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
ПСАЛЬМЫ 121 : 8
8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
ІСАЯ 6 : 8
8 І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».
ПСАЛЬМЫ 139 : 9 – 10
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.
ЕГОШУА 1 : 7
7 Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.
ПСАЛЬМЫ 37 : 23 – 29
23 ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.
24 Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.
25 Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.
26 Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.
27 Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.
28 Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
29 Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.
ПСАЛЬМЫ 119 : 105
105 Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 9
9 Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.
2 ПЯТРА 3 : 9
9 Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 1 : 30 – 31
30 ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе ваяваць за нас, як зрабіў Ён у Эгіпце на вачах нашых,
31 і ў пустыні, дзе ты бачыў, як ГОСПАД, Бог твой, насіў цябе, як носіць чалавек сына свайго, на ўсім шляху, якім вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў месца гэтае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 23
23 Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца.
ПСАЛЬМЫ 121 : 1 – 8
1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.
5 ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.
6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.
Leave a Reply