Пра што гаворыць Біблія быць уважлівым – Усе біблейскія вершы пра быць уважлівым

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае быць уважлівым

ФІЛІПЯНАЎ 2 : 4
4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.

ЦІТА 3 : 2
2 на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 24
24 Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага.

ФІЛІПЯНАЎ 2 : 3 – 4
3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.

КАЛАСЯНАЎ 3 : 13
13 церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

МАЦЬВЕЯ 26 : 36 – 46
36 Тады ідзе з імі Ісус у месца, званае Гетсэманія, і кажа вучням: «Пасядзіце тут, пакуль Я, адыйшоўшы, памалюся там».
37 І, узяўшы Пятра і абодвух сыноў Заўдыя, пачаў тужыць і сумаваць.
38 Тады кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце са Мною».
39 І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».
40 І прыходзіць да вучняў, і знаходзіць іх у сьне, і кажа Пятру: «Гэтак не маглі вы і аднае гадзіны чуваць са Мною?
41 Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу. Сапраўды, дух ахвочы, а цела кволае».
42 Ізноў, другі раз адыйшоўшы, маліўся, кажучы: «Ойча Мой! Калі ня можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яго, няхай станецца воля Твая!»
43 І, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо вочы іхнія абцяжэлі.
44 І, пакінуўшы іх, адыйшоўшы, маліўся трэці раз, кажучы тое самае слова.
45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: «Сьпіцё яшчэ і адпачываеце? Вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
46 Уставайце, хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *