Пра што гаворыць Біблія Спадчыннасць – Усе біблейскія вершы пра Спадчыннасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Спадчыннасць

БЫЦЬЦЁ 5 : 3
3 І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.

ВЫХАД 20 : 6
6 і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае.

ВЫХАД 34 : 7
7 Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, Які даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, Які наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня».

ЛІКІ 14 : 18
18 “ГОСПАД павольны да гневу і бязьмежнай міласэрнасьці, Які прабачае правіны і беззаконьні і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэцяга, а нават да чацьвёртага [пакаленьня]”.

ЛІКІ 14 : 33
33 І сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць насіць нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.

ЁЎ 14 : 4
4 Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!

ЁЎ 21 : 19
19 [Скажаш:] “Бог захоўвае для дзяцей ягоных кару Сваю”. Няхай аднагародзіць Ён яму, каб ён ведаў.

ПСАЛЬМЫ 37 : 28
28 Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.

ПСАЛЬМЫ 51 : 5
5 Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды.

ПСАЛЬМЫ 58 : 3
3 Але ж у сэрцы вы ўчынілі беззаконьне, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважылі.

ІСАЯ 14 : 21
21 Падрыхтуйце разьню для сыноў ягоных за беззаконьне бацькоў іхніх, каб яны не паўсталі, і ня ўзялі ў спадчыну зямлю, і не напоўнілі аблічча сусьвету гарадамі [сваімі]».

ІСАЯ 48 : 8
8 Ты нічога ня чуў, і нічога ня ведаў, і здаўна не адкрылася [гэта] для вуха твайго, бо Я ведаў, што ты здраднікам і бунтаўніком называешся ад улоньня [маці].

ІСАЯ 65 : 7
7 За беззаконьні вашыя і за беззаконьні бацькоў вашых, кажа ГОСПАД, што вы кадзілі на гарах і на ўзгорках зьневажалі Мяне, Я адмераю ім плату ва ўлоньне іхняе за ўчынкі старадаўнія.

ЯРЭМІЯ 31 : 30
30 бо кожны памрэ за беззаконьне сваё, і кожнаму, хто будзе есьці горкія ягады, здрантвеюць зубы ягоныя.

ЯРЭМІЯ 32 : 18
18 Ты зьяўляеш міласэрнасьць для тысячаў [пакаленьняў], але адплачваеш за беззаконьні бацькоў ва ўлоньне сыноў іхніх пасьля іх. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Тваё.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 2
2 «Чаму вы паўтараеце гэтую прыказку ў зямлі Ізраіля, кажучы: “Бацькі елі горкія ягады, а зубы ў сыноў здрантвелі”?

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 20
20 Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.

МАЦЬВЕЯ 3 : 9
9 і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.

ЯНА 3 : 7
7 Не зьдзіўляйся, што Я сказаў табе: Трэба вам нарадзіцца звыш.

ЯНА 9 : 2
2 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Раббі! Хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сьляпы?»

РЫМЛЯНАЎ 5 : 12
12 Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 22
22 Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,

ЭФЭСЦАЎ 2 : 3
3 між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, —

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *