Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Самаадрачэнне
БЫЦЬЦЁ 22 : 12
12 I сказаў [Госпад]: «Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына твайго, адзінага твайго».
2 САМУЭЛЯ 24 : 24
24 І сказаў валадар Араўне: «Не! Я, купляючы, куплю за грошы ў цябе і не складу для ГОСПАДА, Бога майго, цэласпаленьне, якое [атрымаў] задарма». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
ПСАЛЬМЫ 132 : 5
5 пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якуба!»
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 32
32 Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 2
2 і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.
ДАНІІЛ 10 : 3
3 Хлеба смачнага я ня еў, і мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я ня масьціў сябе, пакуль ня споўніліся тры тыдні дзён.
МАЦЬВЕЯ 5 : 30
30 І калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
МАРКА 9 : 43
43 І калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе калекаю ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве рукі, ісьці ў геенну, у агонь нязгасны,
МАЦЬВЕЯ 8 : 22
22 Ісус жа сказаў яму: «Ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».
ЛУКІ 9 : 60
60 Але Ісус сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць мёртвых сваіх, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».
МАЦЬВЕЯ 10 : 39
39 Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе.
МАЦЬВЕЯ 13 : 46
46 які, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.
МАЦЬВЕЯ 16 : 25
25 Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.
МАРКА 8 : 35
35 Бо хто хоча выратаваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, той збавіць яе.
ЛУКІ 9 : 24
24 Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе.
МАЦЬВЕЯ 18 : 9
9 І калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную.
МАЦЬВЕЯ 19 : 12
12 Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».
МАЦЬВЕЯ 19 : 21
21 Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».
ЛУКІ 12 : 33
33 Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.
ЛУКІ 5 : 11
11 І, выцягнуўшы чаўны на бераг, яны пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
ЛУКІ 5 : 27
27 І пасьля гэтага Ён выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: «Ідзі за Мною».
МАРКА 2 : 14
14 І, праходзячы, убачыў Ён Левія Алфеявага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: «Ідзі за Мною!» І той, устаўшы, пайшоў за Ім.
ЛУКІ 14 : 33
33 Гэтак усякі з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць вучнем Маім.
ЛУКІ 18 : 30
30 не атрымаў бы шмат больш у гэты час, а ў веку будучым — жыцьцё вечнае».
МАРКА 10 : 29
29 Адказваючы, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля Мяне і дзеля Эвангельля,
ЛУКІ 21 : 4
4 бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела».
МАРКА 12 : 44
44 Бо ўсе кідалі з лішку свайго, а яна з нястачы сваёй укінула ўсё, што мела, усё сваё ўтрыманьне».
Leave a Reply