Пра што гаворыць Біблія Рувімавыя – Усе біблейскія вершы пра Рувімавыя

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Рувімавыя

ЛІКІ 1 : 21
21 тых, якіх палічылі з пакаленьня Рубэна, [было] сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

ЛІКІ 26 : 7
7 Гэта сем’і [пакаленьня] Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць.

ЛІКІ 2 : 10
10 З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна [будзе] Эліцур, сын Шэдэура.

ЛІКІ 10 : 18
18 І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Эліцур, сын Шэдэура.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 3 : 20
20 аж пакуль ГОСПАД дасьць супачынак братам вашым, як даў вам, і яны возьмуць на ўласнасьць зямлю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на тым баку Ярдану; і кожны вернецца да ўласнасьці сваёй, якую я даў вам”.

ЕГОШУА 13 : 23
23 Мяжой абшару сыноў Рубэна быў Ярдан. Гэта спадчына сыноў Рубэна паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.

ЕГОШУА 18 : 7
7 Лявіты ня маюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДА [будзе] спадчынай іхняй. А Гад, Рубэн і палова калена Манасы атрымалі спадчыну сваю на ўсходнім баку Ярдану, якую даў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».

ЕГОШУА 1 : 18
18 Хто будзе пярэчыць вуснам тваім і ня слухацца словаў тваіх, што загадаеш, няхай будзе пакараны сьмерцю. Ты толькі будзь цьвёрды і мужны».

ЕГОШУА 22 : 6
6 І дабраславіў іх Егошуа, і адпусьціў іх, і яны вярнуліся ў намёты свае.

ЕГОШУА 22 : 34
34 А сыны Рубэна і сыны Гада клікалі над ахвярнікам: «Гэта сьведка між намі, што ГОСПАД ёсьць Бог».

СУДЗЬДЗЯЎ 5 : 16
16 Чаму ты сядзіш паміж аборамі, каб слухаць мэканьне статку? У ваколіцах Рубэна вялікая нарада.

2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 29
29 У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і здабыў Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *