Пра што гаворыць Біблія Прадвызначэнне – Усе біблейскія вершы пра Прадвызначэнне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Прадвызначэнне

БЫЦЬЦЁ 21 : 13
13 Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё».

ВЫХАД 9 : 16
16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Маю і каб абвяшчалі імя Маё па ўсёй зямлі.

ВЫХАД 33 : 19
19 I сказаў [Госпад]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 7 : 8
8 але таму, што ГОСПАД любіць вас і захаваў прысягу, якою прысягнуў бацькам вашым, і Ён вывеў вас рукою моцнаю, і вызваліў вас з дому няволі, з рукі фараона, валадара Эгіпецкага.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 10 : 15
15 Толькі да бацькоў тваіх прыхінуўся ГОСПАД і палюбіў іх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, выбраў вас з усіх народаў, як [гэта ёсьць] сёньня.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 37
37 І Ён палюбіў бацькоў тваіх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, і вывеў цябе перад абліччам Сваім з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 8
8 Калі Найвышэйшы даваў спадчыну народам, калі разь­дзяляў сыноў чалавечых, Ён вызначыў межы народам паводле ліку сыноў Ізраіля.

ЕГОШУА 11 : 20
20 Бо ад ГОСПАДА было, каб зрабіць цьвёрдымі сэрцы іхнія, каб яны ваявалі супраць Ізраіля і каб аддаць іх закляцьцю, і не было для іх міласэрнасьці, але каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею.

1 САМУЭЛЯ 12 : 22
22 Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.

1 ВАЛАДАРОЎ 12 : 15
15 І не паслухаў валадар народу, бо гэта было вызначана ГОС­ПАДАМ, каб споўнілася слова, якое ГОСПАД прамовіў праз Ахію з Шыло Ерабааму, сыну Навата.

1 ВАЛАДАРОЎ 20 : 42
42 І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».

2 ВАЛАДАРОЎ 19 : 25
25 Ці ты ня чуў, што Я даўно зрабіў гэта, у дні старадаўнія? Я гэта прызначыў, а цяпер зьдзяй­сьняю, і стануць купай друзу гарады ўмацаваныя.

2 ЛЕТАПІСАЎ 6 : 6
6 але Я выбраў Ерусалім, каб там было імя Маё, і выбраў Давіда, каб ён быў над народам Маім, Ізраілем”.

ЁЎ 23 : 14
14 Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.

ПСАЛЬМЫ 33 : 12
12 Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.

ПСАЛЬМЫ 65 : 4
4 Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя.

ПСАЛЬМЫ 78 : 68
68 а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.

ПСАЛЬМЫ 78 : 72
72 І ён пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго, і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.

ПСАЛЬМЫ 105 : 22
22 каб скіроўваў князёў ягоных паводле [рашэньня] душы сваёй, і старшыняў ягоных вучыў мудрасьці.

ПСАЛЬМЫ 135 : 4
4 Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 4
4 Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.

ІСАЯ 44 : 2
2 Гэта кажа ГОСПАД, Які зрабіў цябе і ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці], Які дапамагае табе: «Ня бойся, слуга Мой, Якуб, і Ешурун, якога Я выбраў.

ІСАЯ 44 : 7
7 Хто як Я? Няхай акажацца, няхай абвесьціць, няхай раскажа Мне, як Я заснаваў народ у [часах] старадаўніх, і тое, што здарыцца, што мае быць, няхай паведаміць Нам.

ЯРЭМІЯ 1 : 5
5 «Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».

МАЛАХІЯ 1 : 3
3 а Эзава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і спадчыну ягоную — цмокам пустыні.

МАЦЬВЕЯ 11 : 26
26 Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе.

МАЦЬВЕЯ 20 : 16
16 Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *