Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае непачцівыя дзеці
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 21 : 18 – 21
18 Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх,
19 няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывядуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго,
20 і скажуць старшыням гораду свайго: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня слухае голасу нашага, аддаецца распусьце і п’янству”.
21 Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 20
20 Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.
ЛЯВІТ 20 : 9
9 Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 17
17 Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 24
24 Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
ЭФЭСЦАЎ 6 : 1
1 Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.
МАРКА 7 : 9 – 10
9 І сказаў ім: «Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб захаваць традыцыю вашую?
10 Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”.
МАЦЬВЕЯ 15 : 4
4 Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 20
20 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.
ГЕБРАЯЎ 10 : 26
26 Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,
ВЫХАД 21 : 17
17 Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.
ВЫХАД 21 : 15
15 Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.
Leave a Reply