Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае музыка
ЭФЭСЦАЎ 5 : 19
19 гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
ПСАЛЬМЫ 105 : 2
2 Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!
ПСАЛЬМЫ 104 : 33
33 Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.
ПСАЛЬМЫ 150 : 1 – 6
1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!
3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!
ПСАЛЬМЫ 95 : 1
1 Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
КАЛАСЯНАЎ 3 : 16
16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
ЯКУБА 5 : 13
13 Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.
ПСАЛЬМЫ 100 : 1 – 5
1 Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля!
2 Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!
3 Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
5 Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
АДКРЫЦЬЦЁ 14 : 3
3 І яны сьпяваюць нібы новы сьпеў перад пасадам, і перад чатырма жывёламі, і старостамі, і ніхто ня мог навучыцца сьпеву [гэтаму], акрамя ста сарака чатырох тысячаў, што адкупленыя ад зямлі.
ПСАЛЬМЫ 71 : 23
23 Узрадуюцца вусны мае, бо я Цябе выслаўляю, і душа мая, што Ты выбавіў яе.
ПСАЛЬМЫ 98 : 1 – 8
1 Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.
2 ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.
3 Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.
4 Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!
5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!
6 На трубах і гукам рогу ўсклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!
7 Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!
8 Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 20
20 Як здымаць адзеньне ў халодны дзень, як [ліць] воцат на салетру, так сьпяваць песьні засмучанаму сэрцу.
ПСАЛЬМЫ 135 : 3
3 Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 8
8 Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.
ПСАЛЬМЫ 98 : 5
5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!
ГЕБРАЯЎ 2 : 12
12 «Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».
ДАНІІЛ 3 : 15
15 Цяпер ці вы гатовыя, каб у час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упасьці і пакланіцца балвану, якога я зрабіў? Але калі вы не паклоніцеся, у той жа момант будзеце кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае агнём. І хто той Бог, Які выратуе вас з рук маіх?»
ПСАЛЬМЫ 95 : 2
2 Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 15
15 Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.
ПСАЛЬМЫ 33 : 1 – 4
1 Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.
2 Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!
3 Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
4 Бо слушнае слова ГОСПАДА, і ўсе творы Ягоныя верныя.
Leave a Reply