Пра што гаворыць Біблія Млын – Усе біблейскія вершы пра Млын

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Млын

ЯРЭМІЯ 25 : 10
10 І Я зьнішчу ў іх голас вясёласьці і гоман радасьці, голас жаніха і голас нявесты, грукат жорнаў і сьвятло лямпы.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 6
6 Нельга браць у заклад жорны ці камень млыновы, бо гэта [нібыта] браць душу ў заклад.

ЁЎ 41 : 24
24 За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.

ІСАЯ 47 : 2
2 Вазьмі жорны і мялі муку, і здымі вэлюм твой, падкашы сукенку, адкрый ногі, пераходзь праз рэкі.

ВЫХАД 11 : 5
5 I памрэ кожны першародны ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзіць на пасадзе сваім, да першароднага нявольніцы, якая пры жорнах, і ўсе першародныя скаціны.

МАЦЬВЕЯ 24 : 41
41 Дзьве, якія мелюць у жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.

СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 21
21 І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў ён малоць зерне ў вязьніцы.

ПЛАЧ 5 : 13
13 Юнакі носяць камяні млыновыя, хлопцы спатыкаюцца, [носячы] дровы.

ЛІКІ 11 : 8
8 Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе і варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *