Пра што гаворыць Біблія Люк – Усе біблейскія вершы пра Люк

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Люк

ЛУКІ 11 : 37 – 44
37 Калі Ён сказаў гэтае, адзін фарысэй прасіў Яго, каб Ён абедаў у яго, і Ён, прыйшоўшы, узьлёг.
38 Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыўся перад бяседай.
39 Але Госпад сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, келіх і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўненае рабункам і зласьлівасьцю.
40 Неразумныя! Ці ня Той, Хто зрабіў тое, што звонку, зрабіў і нутро?
41 Давайце лепш міласьціну з таго, што ў вас унутры ёсьць, і тады ўсё будзе ў вас чыстае.
42 Але гора вам, фарысэі, што вы даяцё дзесяціну з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў Божую; і гэтае мусіце рабіць, і таго не пакідаць.
43 Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках.
44 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага».

ЛУКІ 17 : 33
33 Бо хто шукае, каб здабыць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе.

ЛУКІ 19 : 13
13 Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”.

ЛУКІ 21 : 10
10 Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *