Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Капернаум
МАЦЬВЕЯ 4 : 13
13 І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у межах Завулёна і Нэфталі,
ЛУКІ 4 : 31
31 І прыйшоў у Капэрнаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у суботы.
МАЦЬВЕЯ 9 : 26
26 І разыйшлася чутка пра гэта па ўсёй той зямлі.
МАЦЬВЕЯ 17 : 27
27 Але, каб нам не згаршаць іх, пайшоўшы на мора, кінь вуду, і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі, і, расчыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе».
МАРКА 1 : 45
45 Але ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і шырыць кругом гэта слова, што [Ісус] ужо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, але быў вонкі, у мясьцінах пустынных. І прыходзілі да Яго адусюль.
МАРКА 3 : 6
6 Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, каб Яго загубіць.
ЛУКІ 7 : 10
10 І вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.
ЯНА 4 : 53
53 Дык даведаўся бацька, што гэта была тая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: «Сын твой жывы». І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны.
ЯНА 6 : 25
25 І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты сюды прыйшоў?»
ЯНА 6 : 59
59 Гэта гаварыў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капэрнауме.
МАЦЬВЕЯ 11 : 23
23 І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш. Бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
ЛУКІ 10 : 15
15 І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш.
Leave a Reply