Пра што гаворыць Біблія Кампанія – Усе біблейскія вершы пра Кампанія

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Кампанія

БЫЦЬЦЁ 19 : 15
15 Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лота, кажучы: «Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага».

БЫЦЬЦЁ 49 : 6
6 У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.

ВЫХАД 23 : 2
2 Не станавіся з большасьцю, каб [рабіць] зло, і не адказвай у справе [судовай], прыхіляючыся да большасьці, калі гэта перакручвае [праўду].

ВЫХАД 23 : 33
33 Няхай не жывуць яны ў зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супраць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, гэта станецца для цябе пасткаю».

ВЫХАД 34 : 15
15 Не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, бо яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць складаць ахвяры багам сваім, і паклічуць цябе, і ты будзеш есьці ахвяры іхнія,

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 7 : 4
4 бо яны адцягнуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць багам чужым. І ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА на вас, і Ён хутка вас зьнішчыць.

ЕГОШУА 23 : 13
13 ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе выгоняць іх перад абліччам вашым, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.

ЛЯВІТ 18 : 3
3 Не рабіце паводле звычаю зямлі Эгіпецкай, у якой вы жылі. І паводле звычаю зямлі Ханаан, у якую Я ўвяду вас, не рабіце, і не хадзіце паводле пастановаў іхніх.

ЛЯВІТ 20 : 23
23 Не хадзіце паводле звычаяў народаў, якія Я выганю перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і яны сталіся для Мяне брыдкімі.

ЛІКІ 16 : 26
26 І прамовіў ён да грамады, кажучы: «Адыйдзіце ад намётаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх [належыць], каб вы не пагінулі праз усе грахі іхнія!»

ЛІКІ 33 : 55
55 А калі ня выганіце перад сабою жыхароў зямлі гэтай, будуць тыя, якія з іх застануцца, цернямі ў вачах вашых і калючкамі ў баках вашых, і будуць яны ўціскаць вас у зямлі, у якой вы будзеце жыць.

СУДЗЬДЗЯЎ 2 : 3
3 І Я сказаў: “Ня буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам цернем, а богі іхнія будуць для вас пасткаю”».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 30
30 сьцеражыся, каб не патрапіць у пастку з імі, калі яны будуць выгубленыя перад табою, і не шукаць багоў іхніх, кажучы: “Як служылі народы гэтыя багам сваім, так і я буду служыць ім”.

2 САМУЭЛЯ 23 : 7
7 А калі хто будзе дакранеацца іх, няхай узброіцца жалезам або цаўём дзіды, і паліць іх агнём дашчэнту».

2 ЛЕТАПІСАЎ 19 : 2
2 І выйшаў перад аблічча ягонае Егу, сын Ханані, відушчы, і сказаў валадару Язафату: «Ці будзем дапамагаць бязбожніку і любіць тых, якія ненавідзяць ГОСПАДА? За гэта гнеў на табе ад аблічча ГОСПАДА.

ЭЗРА 9 : 14
14 няўжо мы будзем ізноў парушаць прыказаньні Твае і сваячыцца з народамі брыдотаў гэтых? Ці не загневаешся Ты на нас аж да выгубленьня, так што ня будзе ані рэшты, ані ўратаванага?

ПСАЛЬМЫ 1 : 1
1 Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,

ПСАЛЬМЫ 6 : 8
8 Ад тугі высахла вока маё, састарэлася праз усіх, хто ўціскае мяне.

ПСАЛЬМЫ 15 : 4
4 які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў;

ПСАЛЬМЫ 26 : 5
5 Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].

ПСАЛЬМЫ 26 : 9
9 Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,

ПСАЛЬМЫ 28 : 3
3 Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: «Супакой» бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].

ПСАЛЬМЫ 31 : 6
6 У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.

ПСАЛЬМЫ 50 : 18
18 Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.

ПСАЛЬМЫ 84 : 10
10 Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!

ПСАЛЬМЫ 101 : 4
4 Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.

ПСАЛЬМЫ 101 : 7
7 Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі.

ПСАЛЬМЫ 106 : 35
35 і зьмяшаліся з паганамі, і навучыліся справаў іхніх,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *