Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае казёл
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 14 : 4
4 Вось зьвяры, якіх вы будзеце есьці: вол, ягня авечак і козаў,
ЛЯВІТ 11 : 8
8 Мяса іхняе ня ешце і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.
БЫЦЬЦЁ 27 : 9
9 Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.
1 САМУЭЛЯ 16 : 20
20 І ўзяў Есэй пяць хлябоў, буклак з віном і адно казьляня, і паслаў праз Давіда, сына свайго, Саўлу.
ВЫХАД 12 : 5
5 Ягня беззаганнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авечак альбо з козаў возьмеце [яго].
2 ЛЕТАПІСАЎ 35 : 7
7 І даў Ёсія для сыноў народу, для ўсіх, што былі там, авечак, ягнятаў і маладых козаў, усё на ахвяру пасхальную, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта [ён даў] з маёмасьці валадара.
БЫЦЬЦЁ 15 : 9
9 І [Госпад] сказаў яму: «Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, туркаўку і галубянятка».
СУДЗЬДЗЯЎ 6 : 19
19 І Гідэон пайшоў, і падрыхтаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а страву — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму.
СУДЗЬДЗЯЎ 13 : 19
19 І прынёс Маноах казьляня і ахвяру хлебную, і паклаў на скале, ахвяруючы ГОСПАДУ, Які творыць цуды. І глядзелі на гэта Маноах і жонка ягоная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 27
27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
ЛІКІ 31 : 20
20 І ўсё адзеньне, і ўсе вырабы са скуры, і ўсё, што зроблена з воўны казінай, і ўсе драўляныя рэчы будуць ачышчаны».
1 САМУЭЛЯ 19 : 13
13 А Міхаль узяла балвана, і палажыла яго на ложак, а пад галаву ягоную падклала падушку з казінай [поўсьці] і накрыла плашчом.
ВЫХАД 26 : 7
7 I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
ВЫХАД 35 : 23
23 I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх.
Leave a Reply