Пра што гаворыць Біблія Збіранне – Усе біблейскія вершы пра Збіранне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Збіранне

ЛЯВІТ 19 : 10
10 Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і ягадаў, што пападалі ў вінаградніку, не падбірай; пакінь гэта бедным і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

ЛЯВІТ 23 : 22
22 Калі будзеце жаць у зямлі вашай, ня будзеш дажы­наць да мяжы поля твайго і ня бу­дзеш зьбіраць да рэшты каласоў на жніве тваім. Пакіньце іх убогім і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».

СУДЗЬДЗЯЎ 8 : 2
2 А ён ім сказаў: «Ці зрабіў я што такое, што вы зрабілі? Ці ня лепшы апошні збор вінаграду ў Эфраіма, чым першы ў Абіезэра?

ІСАЯ 17 : 6
6 І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля.

ЯРЭМІЯ 49 : 9
9 Калі зьбіральнікі вінаграду прыйдуць да цябе, яны не пакінуць недазьбіранага, і калі злодзеі [прыйдуць] уначы, яны панішчаць, колькі хочуць.

МІХЕЙ 7 : 1
1 Гора мне! Я стаўся як недазьбіраная [садавіна] летняя, як рэшта ад збору вінаграду, няма гронкі на ежу, [няма] сьпелай фігі, якой жадае душа мая.

РУТ 2 : 3
3 І пайшла, і прыйшла, і зьбірала на полі за жняцамі. І здарылася, што яна патрапіла на частку поля Боаза, які быў з калена Элімэлеха.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *