Пра што гаворыць Біблія Заступніцтва – Усе біблейскія вершы пра Заступніцтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Заступніцтва

1 САМУЭЛЯ 2 : 25
25 Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог. Але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.

БЫЦЬЦЁ 37 : 22
22 I сказаў ім Рубэн: «Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго», каб выбавіць яго ад рукі іхняй, каб вярнуць яго бацьку ягонаму.

БЫЦЬЦЁ 37 : 27
27 Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша». I паслухалі [яго] браты ягоныя.

БЫЦЬЦЁ 41 : 13
13 I сталася, што як ён патлумачыў нам, так і адбылося: мяне вярнулі на становішча маё, а таго павесілі».

БЫЦЬЦЁ 40 : 14
14 Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,

1 САМУЭЛЯ 19 : 7
7 І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму ўсе гэтыя словы. І прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў перад абдіччам ягоным як учора і пазаўчора.

1 САМУЭЛЯ 25 : 35
35 І ўзяў Давід з рук ейных усё, што яна прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі ў дом твой, бо я выслухаў голас твой і ўшанаваў аблічча тваё».

2 САМУЭЛЯ 14 : 24
24 І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча майго ён ня ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ня ўбачыў.

1 ВАЛАДАРОЎ 1 : 31
31 І Батшэва схіліла аблічча сваё да зямлі, і пакланілася валадару, і сказала: «Няхай жыве гаспадар мой, валадар Давід, на вякі!»

1 ВАЛАДАРОЎ 2 : 25
25 І паслаў валадар Салямон Бэнаю, сына Егаяды, і ён забіў [Адонію], і той памёр.

2 ВАЛАДАРОЎ 4 : 13
13 І сказаў [Элісэй слузе]: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупішся пра нас з такой руплівасьцю. Што зрабіць для цябе? Можа, пагаварыць праа цябе з валадаром або з начальнікам войска?”» А яна сказала: «Я жыву сярод народу свайго».

2 ВАЛАДАРОЎ 5 : 8
8 І сталася, калі пачуў Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, ён паслаў да валадара, кажучы: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі».

ФІЛІМОНА 1 : 21
21 Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *