Пра што гаворыць Біблія Евангелле – Усе біблейскія вершы пра Евангелле

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Евангелле

МАЦЬВЕЯ 4 : 23
23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.

МАЦЬВЕЯ 24 : 14
14 І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 1
1 Павал, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, аддзелены дзеля Эвангельля Божага,

РЫМЛЯНАЎ 15 : 16
16 быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 8
8 Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.

1 ЦІМАФЕЯ 1 : 11
11 паводле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне даверана.

1 ПЯТРА 4 : 17
17 Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?

МАРКА 1 : 1
1 Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 16
16 Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 12
12 Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 18
18 Дык якая мая нагарода? Што, дабравесьцячы, бяз платы выкладаю Эвангельле Хрыстовае, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Эвангельлі.

ГАЛЯТАЎ 1 : 7
7 якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць некаторыя, якія вас трывожаць і хочуць перамяніць Эвангельле Хрыстовае.

ФІЛІПЯНАЎ 1 : 27
27 Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 2
2 і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,

ЭФЭСЦАЎ 3 : 2
2 Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас,

ДЗЕІ 20 : 24
24 Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.

ЭФЭСЦАЎ 1 : 13
13 У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,

ЭФЭСЦАЎ 6 : 15
15 і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,

ЛУКІ 16 : 16
16 Закон і Прарокі да Яна; адгэтуль жа Валадарства Божае дабравесьціцца, і кожны сілаю здабывае яго.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *