Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дыназаўры
ЁЎ 40 : 15 – 24
15 Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там.
16 Ён сьпіць пад ценем лотасу, схаваўшыся ў трысьнягу і дрыгве.
17 Лотасы хаваюць яго ў ценю сваім, атачаюць яго вербы пры ручаі.
18 Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.
19 Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных? Ці можаш пракалоць яму ноздры гакам?
20 Ці можаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю схапіць яго за язык?
21 Ці ўложыш ты трысьціну ў ноздры ягоныя або ці праколеш пашчэнку ягоную цярнінай?
22 Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна?
23 Ці заключыць ён з табою запавет, і ты возьмеш яго як слугу навечна?
24 Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для дачок сваіх?
ІСАЯ 27 : 1
1 У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
ЁЎ 40 : 15
15 Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там.
ПСАЛЬМЫ 104 : 26
26 Там караблі ходзяць. Левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.
ЁЎ 41 : 1 – 34
1 Вось, спадзяваньне тваё фальшывае. На выгляд ягоны ты ўпадзеш.
2 Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?
3 Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.
4 Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю.
5 Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных?
6 Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!
7 Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.
8 Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.
9 Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.
10 Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы.
11 З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.
12 З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.
13 Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя.
14 У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае.
15 Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.
16 Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы.
17 Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху.
18 Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.
19 Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое.
20 Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена.
21 Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.
22 Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце.
23 Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень.
24 За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.
25 Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным.
26 На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».
БЫЦЬЦЁ 1 : 24 – 31
24 І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася так.
25 І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
26 І сказаў Бог: «Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае ўладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі».
27 І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
29 І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.
30 І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу». І сталася так.
31 І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.
Leave a Reply