Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дагаджаючы Госпаду
ГАЛЯТАЎ 1 : 10
10 Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.
ЯНА 17 : 17
17 Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 7
7 Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.
ФІЛІПЯНАЎ 2 : 13
13 бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
ЛУКІ 4 : 18 – 19
18 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
19 і абвяшчаць год Госпада прыемны».
КАЛАСЯНАЎ 1 : 10
10 каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
ЯКУБА 4 : 17
17 Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму.
Leave a Reply