Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дабрыня
ЭФЭСЦАЎ 4 : 32
32 Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.
ЛУКІ 6 : 35
35 Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 17
17 Чалавек міласэрны робіць дабро душы сваёй, а бязьлітасны нішчыць цела сваё.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 12
12 Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 31 : 26
26 Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 4 – 7
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 17
17 Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
ГАЛЯТАЎ 6 : 10
10 Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.
1 ПЯТРА 3 : 9
9 не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.
ФІЛІПЯНАЎ 2 : 1 – 30
1 Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,
2 дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
5 Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,
6 Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,
7 але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,
8 панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.
9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
10 каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных
11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.
12 Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
13 бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
14 Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,
15 каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
16 захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.
17 Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.
18 З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.
19 А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.
20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся.
21 Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса.
22 А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эвангельля.
23 Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе.
24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду.
25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,
26 бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужыў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную.
27 Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.
28 Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны.
29 Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні,
30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 14
14 А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,
1 ЯНА 3 : 18
18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!
1 ПЯТРА 4 : 8
8 А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.
1 ЯНА 3 : 17
17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
ЭФЭСЦАЎ 4 : 29
29 Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
РЫМЛЯНАЎ 11 : 22
22 Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 13
13 А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро.
РЫМЛЯНАЎ 15 : 2
2 Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.
1 ПЯТРА 3 : 8
8 Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,
МАЦЬВЕЯ 5 : 42
42 Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
Leave a Reply