Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вінаграднік
ІСАЯ 1 : 8
8 Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.
ІСАЯ 5 : 2
2 Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.
МАЦЬВЕЯ 21 : 33
33 Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
МАРКА 12 : 1
1 І пачаў гаварыць да іх у прыповесьцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў вінатоку, і збудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
ІСАЯ 5 : 2
2 Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.
ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 4
4 Я павялічыў справы свае: пабудаваў сабе дамы і пасадзіў для сябе вінаграднікі,
ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 6
6 і зрабіў сабе сажалкі з вадою, каб напойваць лес, у якім растуць дрэвы.
ПЕСЬНЯ 8 : 12
12 Вінаграднік мой, які маю, перада мною; тысячу [сыкляў] табе, Салямоне, а дзьвесьце — тым, якія пільнуюць плады ягоныя».
ІСАЯ 7 : 23
23 І станецца ў той дзень, што ўсякае месца, дзе была тысяча вінаградных лозаў, вартых тысячы [сыкляў] срэбра, стане цернем і асотам.
МАЦЬВЕЯ 21 : 39
39 І, схапіўшы яго, выгналі вон з вінаградніку і забілі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27 : 28
28 над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш;
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 31
31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
СУДЗЬДЗЯЎ 11 : 33
33 І разьбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, і далей аж да Абэль-Кераміму. І параза іхняя была вялікая. І былі ўпакораныя сыны Амона перад абліччам сыноў Ізраіля.
ІСАЯ 5 : 7
7 Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].
ІСАЯ 27 : 3
3 Я, ГОСПАД, пільную яго, паліваю яго штохвіліны, каб [ніхто] не наведаў яго, ноччу і днём ахоўваю яго.
ЯРЭМІЯ 12 : 10
10 Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.
МАЦЬВЕЯ 20 : 16
16 Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
МАЦЬВЕЯ 21 : 31
31 Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае.
МАЦЬВЕЯ 21 : 41
41 Кажуць Яму: «Ліхадзеяў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».
Leave a Reply