Пра што гаворыць Біблія выказваючыся – Усе біблейскія вершы пра выказваючыся

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае выказваючыся

1 ПЯТРА 3 : 15 – 16
15 Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,
16 маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 16
16 Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.

РЫМЛЯНАЎ 10 : 9
9 Бо калі ты вуснамі тваімі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,

КАЛАСЯНАЎ 3 : 16
16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 16
16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 5
5 [Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія ўздымаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,

ГЕБРАЯЎ 13 : 15
15 Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.

ЭФЭСЦАЎ 5 : 1
1 Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,

ЭФЭСЦАЎ 5 : 19
19 гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,

ЯКУБА 5 : 13
13 Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.

ЯНА 6 : 67 – 71
67 Тады Ісус сказаў Дванаццаці: «Ці ня хочаце і вы зыйсьці?»
68 Адказаў тады Яму Сымон Пётар: «Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш словы жыцьця вечнага.
69 І мы паверылі, і пазналі, што Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».
70 Адказаў ім Ісус: «Ці ня вас дванаццаць Я выбраў? Але адзін з вас — д’ябал».
71 Гаварыў жа Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо той меўся выдаць Яго, хоць быў адзін з Дванаццаці.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *