Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае валанцёрства
1 ПЯТРА 4 : 10
10 Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.
ГАЛЯТАЎ 6 : 10
10 Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.
ЛУКІ 6 : 35
35 Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.
ДЗЕІ 20 : 35
35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».
ЭФЭСЦАЎ 2 : 10
10 Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
МАЦЬВЕЯ 25 : 35
35 Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 24
24 Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 23 – 24
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
МАЦЬВЕЯ 25 : 40
40 І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
ІСАЯ 58 : 10
10 і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 12 – 17
12 Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,
13 церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
14 А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,
15 і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
17 І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 7 – 9
7 Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
8 А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
9 як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».
ГАЛЯТАЎ 5 : 13 – 14
13 Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
14 Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
ЦІТА 3 : 8
8 Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 15
15 Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.
1 ЯНА 3 : 18
18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!
МАЦЬВЕЯ 9 : 37
37 Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала.
Leave a Reply