Пра што гаворыць Біблія Бог кіруе – Усе біблейскія вершы пра Бог кіруе

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Бог кіруе

ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 21
21 Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 28
28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

ІСАЯ 45 : 6 – 7
6 каб ведалі ад усходу сонца аж да захаду, што акрамя Мяне няма нічога. Я — ГОС­ПАД, і няма іншага.
7 Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОС­ПАД, Які робіць усё гэта».

ЯРЭМІЯ 29 : 11
11 Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.

ЕГОШУА 1 : 9
9 Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

МАЦЬВЕЯ 19 : 26
26 А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

МАЦЬВЕЯ 6 : 34
34 Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

ПСАЛЬМЫ 22 : 28
28 Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 4
4 Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.

ІСАЯ 55 : 8 – 11
8 Бо думкі Мае — гэта ня думкі вашыя, і шляхі вашыя — гэта не шляхі Мае, кажа ГОСПАД.
9 Бо як неба высока над зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых.
10 Бо як дождж або сьнег зыходзіць з неба і назад не вяртаецца, аж пакуль не напоіць зямлю і ня зробіць, каб яна ра­дзіла і давала зеляніну, і давала насеньне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есьць,
11 так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго.

ЭФЭСЦАЎ 1 : 11
11 У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,

ПСАЛЬМЫ 115 : 3
3 А Бог наш у небе; усё, што Яму даспадобы, Ён робіць.

ЁЎ 12 : 10
10 У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.

1 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 11
11 Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.

ІСАЯ 45 : 7
7 Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОС­ПАД, Які робіць усё гэта».

ІСАЯ 41 : 10
10 Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 9
9 Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

ЯРЭМІЯ 10 : 6 – 10
6 Няма такога, як Ты, ГОС­ПАДЗЕ! Ты вялікі, і вялікае імя магутнасьці Тваёй!
7 Хто ня будзе баяцца Цябе, Валадару народаў? Бо Табе належыць [гэта], бо паміж усіх мудрацоў народаў і паміж усіх валадарстваў іхніх няма такога як Ты!
8 Усе яны дурныя і неразумныя, і пустое вучэньне іхняе, гэта [толькі] дрэва.
9 Срэбная бляха прывезена з Таршышу, і золата — з Уфазу, праца майстра і рук залатара. Адзеньне іхняе з пурпуру і блакіту, усё яно — праца спраўных [майстроў].
10 А ГОСПАД — Бог праўдзівы. Ён — Бог жывы і Валадар вечны. Ад гневу Ягонага дрыжыць зямля, і народы ня могуць устаяць перад гневам Ягоным.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *