Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Баал-Гад
ЕГОШУА 11 : 17
17 ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. А ўсіх валадароў іхніх перамог і забіў іх.
ЕГОШУА 12 : 7
7 А вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на ўласнасьць каленам Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,
ЕГОШУА 13 : 5
5 І зямля Гіблі і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што каля падножжа гары Гермон, аж да ўваходу ў Хамат.
СУДЗЬДЗЯЎ 3 : 3
3 пяць валадароў Філістынскіх, і ўсе Хананейцы, Сідонцы і Хівеі, што жылі ў гарах Лібану, ад гары Баал-Гермон аж да ўваходу ў Хамат.
1 ЛЕТАПІСАЎ 5 : 23
23 I сыны паловы калена Манасы жылі ў зямлі [гэтай], ад Башану аж да Баал-Гермону і Сэніру і аж да гары Гермон; і яны множыліся.
Leave a Reply