Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае агностыкаў
РЫМЛЯНАЎ 1 : 18 – 20
18 Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.
19 Бо, што магчыма ведаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім.
20 Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 2
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 21 – 22
21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.
22 Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.
РЫМЛЯНАЎ 10 : 17
17 Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 20
20 Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.
ЯНА 8 : 31 – 32
31 Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.
32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».
ПСАЛЬМЫ 14 : 1
1 Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.
МАЦЬВЕЯ 25 : 46
46 І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».
ГЕБРАЯЎ 6 : 4 – 6
4 Бо немагчыма тых, якія аднойчы былі прасьветленыя, і пакаштавалі дару нябеснага, і сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,
5 і пакаштавалі добрага слова Божага і моцаў будучага веку,
6 і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і выстаўляюць на сорам [Яго].
Leave a Reply