Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ісахар
БЫЦЬЦЁ 30 : 18
18 I сказала Лея: «Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму». I назвала імя ягонае Ісахар.
ВЫХАД 1 : 3
3 Ісахар, Завулён і Бэн’ямін,
1 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 1
1 Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён,
БЫЦЬЦЁ 49 : 15
15 I ўбачыў ён супачынак, што добры, і зямлю, што прыемная, і нахіліў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою паднявольным.
1 ЛЕТАПІСАЎ 7 : 2
2 Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
1 ЛЕТАПІСАЎ 7 : 5
5 І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.
ЛІКІ 1 : 29
29 тых, якіх палічылі з пакаленьня Ісахара, было пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
ЛІКІ 2 : 6
6 Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
ЛІКІ 26 : 25
25 Гэта сем’і Ісахара, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 33 : 19
19 Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры праведнасьці. Яны будуць карыстацца шчодрасьцю мора і багацьцямі, схаванымі ў пяску».
ЛІКІ 2 : 3
3 Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды [будзе] Нахшон, сын Амінадава.
ЛІКІ 2 : 5
5 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Ісахара, а князем сыноў Ісахара [будзе] Натанаэль, сын Цуара.
ЛІКІ 10 : 15
15 А над дружынамі пакаленьня сыноў Ісахара [быў] Натанаэль, сын Цуара.
ЕГОШУА 19 : 23
23 Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем’яў іхніх, гарады і вёскі іхнія.
ЕГОШУА 17 : 11
11 Манаса ў межах Ісахара і Асэра [меў] Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгіддо з навакольнымі гарадамі, трэцюю частку Нафату.
СУДЗЬДЗЯЎ 5 : 15
15 Князі Ісахара былі з Дэбораю; і Ісахар разам з Баракам пасланы быў у даліну. А ў ваколіцах Рубэна вялікая нарада.
Leave a Reply